статистика посещений
|
21.02.2024
Міжнародны дзень роднай мовы21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
У нашай установе “Дзіцячы сад №1 г. Камянец” вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення праз любоў да Радзімы, яе непаўторнай прыгажосці, да роднай мовы, якая далучае дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей і народнай мудрасці. У дашкольным узросце ў дзяцей галоўным відам дзейнасці з’яўляецца гульня, таму і развіваць беларускае маўленне дашкольнікаў варта ў гульневай форме. Праз гульню лягчэй зразумець няпростыя законы мовы, а значыць, навучыцца паважаць, любіць і берагчы яе. 21 лютага дзеці нашага дзіцячага сада гулялі ў розныя беларускамоўныя гульні. Дзеці малодшых групп гулялі ў дыдактычныя гульні: “Апранаем ляльку”, “Складзі малюнак”, “Складзі казку”, сярэдніх груп гулялі ў гульню з кубам “Адкажы, назаві, растлумач”, круцелікі “Сімвалы Беларусь”, дзеці старэйшых групп гулялі ў моуныя гульні “Перакладчыкі”, “Родныя словы”, “ Скажы наадварот”, “Хто падбярэ больш слоў”; дыдактычныя гульні “Складзі і назаві”, “Каму што патрэбна?”, “Назаві герояў беларускіх народных казак”.⭐️ Сюжэтна-ролевыя гульні "Турагенства”, "Падарожжа па Беларусі" дазволілі выхаванцам старэйшых груп наведаць маляўнічыя куткі нашай краіны. Маленькія экскурсаводы расказвалі аб славутасцях нашага горада. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў групах на працягу дня. Не абышлося ў гэты дзень без беларускіх народных рухомых гульняў. "Грушка, «Лянок” падарылі задор і добры настрой на ўвесь дзень! Для павышэння цікавасці да роднай мовы ў групах былі праведзенны завочныя вандроўкі па тэме “Этнаграфічны музей”, дзе дзеці пазнаёміліся з лялькамі ў нацыянальным адзенні, вырабамі народных майстроў, разглядвалі кніжкі пра Беларусь і вядомыя гістарычныя мясціны краіны. Гэты дзень прынёс задавальненне і дзецям, і дарослым. Ён быў яркім, насычаным і запамінальным.
2024 2023 2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2015 |
|
10.05.2024 День государственного флага, государственного гимна и государственного герба
|
подробнее...
|
08.05.2024 Пасха
|
подробнее...
|
06.05.2024 Маленькие дети о великих событиях
|
подробнее... |
Адрес: 225051, Брестская обл., г. Каменец, ул. Брестская, 62.
Телефоны: 8 01631 3 71 90, 7 50 36
Адрес электронной почты:
Свидетельство о государственной регистрации от 1 сентября 2022 года с регистрационным номером 290979743
Учение — это лишь один из лепестков того цветка, который называется воспитанием. (Сухомлинский В. А.)
|