РусскийБеларускi

 

 Министерство образования Республики Беларусь

Отдел по  образованию  Каменецкого райисполкома

Государственное учреждение образования "Детский сад №1  г.Каменец"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

 


21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

1
     У нашай установе “Дзіцячы сад №1 г. Камянец” вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення праз любоў да Радзімы, яе непаўторнай прыгажосці, да роднай мовы, якая далучае дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей і народнай мудрасці.
     У дашкольным узросце ў дзяцей галоўным відам дзейнасці з’яўляецца гульня, таму і развіваць беларускае маўленне дашкольнікаў варта ў гульневай форме. Праз гульню лягчэй зразумець няпростыя законы мовы, а значыць, навучыцца паважаць, любіць і берагчы яе.
    21 лютага дзеці нашага дзіцячага сада гулялі ў розныя беларускамоўныя гульні. Дзеці малодшых групп гулялі ў дыдактычныя гульні: “Апранаем ляльку”, “Складзі малюнак”, “Складзі казку”, сярэдніх груп гулялі ў гульню з кубам “Адкажы, назаві, растлумач”, круцелікі “Сімвалы Беларусь”, дзеці старэйшых групп гулялі ў моуныя гульні “Перакладчыкі”, “Родныя словы”, “ Скажы наадварот”, “Хто падбярэ больш слоў”; дыдактычныя гульні “Складзі і назаві”, “Каму што патрэбна?”, “Назаві герояў беларускіх народных казак”.⭐️
    Сюжэтна-ролевыя гульні "Турагенства”, "Падарожжа па Беларусі" дазволілі выхаванцам старэйшых груп наведаць маляўнічыя куткі нашай краіны. Маленькія экскурсаводы расказвалі аб славутасцях нашага горада.
 Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў групах на працягу дня.
    Не абышлося ў гэты дзень без беларускіх народных рухомых гульняў. "Грушка, «Лянок” падарылі задор і добры настрой на ўвесь дзень!
    Для павышэння цікавасці да роднай мовы ў групах былі праведзенны завочныя вандроўкі па тэме “Этнаграфічны музей”, дзе дзеці пазнаёміліся з лялькамі ў нацыянальным адзенні, вырабамі народных майстроў, разглядвалі кніжкі пра Беларусь і вядомыя гістарычныя мясціны краіны.
  Гэты дзень прынёс задавальненне і дзецям, і дарослым. Ён быў яркім, насычаным і запамінальным.

2865439

 

 08.05.2024  Пасха

подробнее...

 

 06.05.2024  Маленькие дети о великих событиях

подробнее...

 


                   

 

Адрес: 225051, Брестская обл., г. Каменец, ул. Брестская, 62.

Телефоны: 8 01631  3 71 90, 7 50 36

Адрес электронной почты:  du1@kamenec.edu.by    

Свидетельство о государственной регистрации  от  1 сентября 2022 года с регистрационным номером 290979743

 

Мы учимся всю жизнь, не считая десятка лет, проведенных в школе.(Габриэль Лауб)