МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ КАМЯНЕЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ДЗІЦЯЧЫ  САД №1 Г.КАМЯНЕЦ"

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

адмін сайта

 

 


24.02.2023

Тыдзень беларускай мовы

У нашай дашкольнай установе надаецца вялікая ўвага патрыятычнаму выхаванню. Так у рамках правядзення тыдня беларускай мовы з 20 па 24  лютага было праведзена шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў: гутаркі “Мы – беларусы”, “Знаемства з нацыянальнай кухняй”, “Што мы ведаем пра наш горад?”, “Знаемства з народнымі промысламі”, ” Знаемства з прадметамі беларускай хаткі, ”Наша радзіма –Беларусь”, разглядванне ілюстрацый “Што стварае непаўторнасць нашага горада?” , дыдактычныя гульні “Беларуская хата”і “Пазнай месца ў родным горадзе”. Адбылося знаемства з народнымі рамествамі і святкаваннем Масленіцы. Акрамя таго працаваў настольны тэатр, які прадэманстраваў казкі “Зайкава хатка”, ”Курачка рабка”. А яшчэ выхаванцы груп старэйшага ўзросту наведалі районную бібліятэку імя В. М. Ігнатоўскага, дзе з імі правялі занятакі, на якім дзеткі адгадвалі загадкі, слухалі казкі і вершы на беларускай мове, вучыліся перакладаць словы з рускай мовы на беларускую.
Для павышэння цікавасці да роднай мовы ў групах былі створаны беларускія куткі, дзе знаходзяцца лялькі ў  нацыянальным адзенні, вырабы народных майстроў, кнігі пра Беларусь і вядомыя гістарычныя мясціны нашай краіны.
  Спадзяемся, што ўсе мерапрыемствы дапамаглі выхаванцам паважаць і любіць родную мову і сваю Радзіму.
1
5
7778
9
23445
67
56
 

 10.05.2024  День государственного флага, государственного гимна и государственного герба

больш падрабязна ...

 

 08.05.2024  Пасха

больш падрабязна ...

 

 06.05.2024  Маленькие дети о великих событиях

больш падрабязна ...

 


                 

 

Адрас: 225051, Брэсцкая вобл., г. Камянец, вул. Брэсцкая, 62.
Тэлефоны: 8 01631 3 71 90, 7 50 36
Адрас электроннай пошты: du1@kamenec.edu.by
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 1 верасня 2022 г. з рэгістрацыйным нумарам 290979743

 

Воспитывающий должен сам обладать умом, большим самообладанием, добротой, высокими нравственными воззрениями. (Драгоманов М. П.)