МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ КАМЯНЕЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ДЗІЦЯЧЫ  САД №1 Г.КАМЯНЕЦ"

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

адмін сайта

 

 


25.02.2019

Міжнародны дзень роднай мовы

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. Змітрок Бядуля

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта таму з 18.02.2019 г. па 22.02.2019 г. у дашкольнай установе прайшоў тыдзень роднай мовы. Асноўная мэта мерапрыемства — выхоўваць цікавасць, павагу да роднай старонкі, роднай мовы, жаданне размаўляць на беларускай мове.

Панядзелак прайшоў пад назвай “Мой родны кут, як ты мне мілы” і быў прысвечаны беларускай песне і танцу. Аўторак дзецям спадабаўся за самы ўлюбены дзецьмі від дзейнасці – гульню і называўся ен “Вяселыя гульні па-беларуску”. “Свята беларускай бульбы”, якое мы сумясцілі з Днем адчыненых дзвярэй, запомнілася дзецям і дарослым дэгустацыяй блюд з бульбы “Бульбяная фантазія”. У чацвер Дзень роднай мовы быў адзначаны размовамі з выхаванцамі пра Беларусь, пра мову нашых продкаў, малявалі родную прыроду, сімвалы Беларусі. Завяршыўся тыдзень днем “Падарожжа ў краіну беларускіх казак”, на працягу якога дзеці ўдзельнічалі ў казачных віктарынах, інсцэніравалі беларускія казкі, малявалі герояў казак.

У рамках тыдня роднай мовы ўсе мелі магчымасць размаўляць на беларускай мове і папоўніць свой слоўнікавы запас новымі словамі і выразамі.

02

03

04

05

08

09

10

11

12

13

14

14

15

16

 

 

 

 

 10.05.2024  День государственного флага, государственного гимна и государственного герба

больш падрабязна ...

 

 08.05.2024  Пасха

больш падрабязна ...

 

 06.05.2024  Маленькие дети о великих событиях

больш падрабязна ...

 


                 

 

Адрас: 225051, Брэсцкая вобл., г. Камянец, вул. Брэсцкая, 62.
Тэлефоны: 8 01631 3 71 90, 7 50 36
Адрас электроннай пошты: du1@kamenec.edu.by
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 1 верасня 2022 г. з рэгістрацыйным нумарам 290979743

 

Кого боги хотят покарать, того они делают педагогом. (Сенека)