МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

АДДЗЕЛ ПА АДУКАЦЫІ КАМЯНЕЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ "ДЗІЦЯЧЫ  САД №1 Г.КАМЯНЕЦ"

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

адмін сайта

 

 


22.02.2018

Беларускамоўны дзень у яслях-садзе

21 лютага ўся Беларусь адзначыла Дзень роднай мовы. Наша асноўная задача – забяспечыць рэальнае выкарыстанне беларускай мовы ў дашкольнай установе, стварыць спецыяльныя ўмовы для таго, каб родная мова стала звыклай і зразумелай для дашкольнікаў. І таму на працягу дня ў яслях-садзе чулася беларуская гаворка. У музычнай зале была арганізавана выстава беларускіх цацак, на якую дзяцей сярэдніх, старэйшых і рознаўзроставай груп запрашала гаспадыня – выхавацель дашкольнай адукацыі сярэдняй групы Курак А.У. Яна расказала пра гліняныя, ільняныя, драўляныя і саламяныя цацкі: з чаго зроблены і для чаго яны выкарыстоўваліся. Выхаванцы з захапленнем слухалі цікавы расказ, самі расказвалі пра цацкі, якія ім спадабаліся, дудзелі ў дудкі і свістулькі. Акрамя гэтага педагогі расказвалі і чыталі дзецям творы на беларускай мове, гулялі ў народныя гульні. Работнікі харчаблока таксама не засталіся ў старане. Яны прыгатавалі для выхаванцаў стравы нацыянальнай кухні: салату з капусты з морквай, боршч з бульбай, смажаніну па-хатняму, варэнікі, запяканку з бульбы з мясам і галубцы.

 

 20.04.2024  Республиканский субботник

больш падрабязна ...

 

 12.04.2024  День космонавтики

больш падрабязна ...

 

 11.04.2024  Акции «Дом без насилия»

больш падрабязна ...

 

 03.04.2024  День здоровья

больш падрабязна ...

 

 02.04.2024  День единения России и Беларуси

больш падрабязна ...

 


                 

 

Адрас: 225051, Брэсцкая вобл., г. Камянец, вул. Брэсцкая, 62.
Тэлефоны: 8 01631 3 71 90, 7 50 36
Адрас электроннай пошты: du1@kamenec.edu.by
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 1 верасня 2022 г. з рэгістрацыйным нумарам 290979743

 

Кого боги хотят покарать, того они делают педагогом. (Сенека)